29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Скшынецкі: Заробкі ўсё адно нам не заплацілі

1
Аляксандр Скшынецкі: Заробкі ўсё адно нам не заплацілі
Аляксандр Скшынецкі
ФОТА VK.COM/KRUMKACHY

Фінансавая сітуацыя ў футбольным клубе «Крумкачы» застаецца складанай.

Пра гэта распавёў football.by абаронца «Крумкачоў» Аляксандр Скшынецкі.

- Як асабіста Вы паставіліся да байкоту некаторымі футбалістамі гасцявога матчу з «Віцебскам»?

- У гэтай сітуацыі кожны пераследаваў свае мэты. Здолелі байкатоўцы іх дасягнуць або не, трэба пытацца ў іх. Я хацеў паехаць на гульню - і я паехаў. Выбар меў кожны.

- Як мяркуеце, такім метадам можна развязаць праблемы?

- Яны гэтым нічога не развязалі. Проста кожны меў свае мэты: хто хацеў сысці - ён сышоў, хто хацеў звярнуць на сябе ўвагу - звярнуў, але грошай ад гэтага больш не стала, заробкі усё адно ўсім не выплацілі. Можна не выйсці на гульню ўсім складам, і нічога, акрамя як зняцця каманды з чэмпіянату, гэтым не дамагчыся.

- Дзяніс Шунто сказаў, што для Скшынецкага ёсць толькі адна прычына не паехаць на гульню - гэта смерць.

- У мяне такое стаўленне да футбола і каманды, што я і напраўду не адправіўся б на матч, толькі калі б не мог гуляць. І тое, барані Бог, калі б надарылася такое - я б паехаў з хлопцамі і быў бы з імі побач, - цытуе Скшынецкага football.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках