18 красавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA плануе атрымаць кісларод з марсіянскай атмасфэры

1
NASA плануе атрымаць кісларод з марсіянскай атмасфэры

Адной з абавязковых умоў каланізацыі Марса з'яўляецца абарона людзей ад радыяцыі.

Рэалізаваць яе можна рознымі метадамі - ад падземных гарадоў да стварэння амаль зямной атмасфэры. І вось апошнім і плануюць заняцца ў NASA, піша tehnot.com.

Місія Mars 2020 Rover, якая адбудзецца праз некалькі гадоў, плануе вывучыць гэтае пытанне і праверыць магчымасць атрымання кіслароду на месцы - з атмасфэры Чырвонай планеты. Калі гэты праект будзе паспяховым, то рана ці позна планету можна будзе тэрафармаваць і зрабіць чырвоны Марс - зялёным і блакітным (хто згадаў трылогію Кіма Стэнлі Робінсана – малайчына).

Нагадаем, што ў атмасфэры Марса толькі 0,13% кіслароду, 95,32% вуглякіслага газу, 2,7% азоту, 1,6% аргону, тады як у зямной - 78% азоту і 21% кіслароду. Таму эксперымент NASA спраўдзіць або зняпраўдзіць магчымасць тэрафармавання.

У ліку іншых этапаў плануецца (на далёкую перспектыву) стварэнне магнітнага шчыта вакол Марса, бамбаванне паверхні ледзянымі каметамі і астэроідамі (радыкальны варыянт - тэрмаядзернымі бомбамі), а таксама закіду мікробаў, якія з часам пачнуць выпрацоўваць кісларод. Вядома, гэта расцягнецца на тысячы гадоў, аднак патэнцыйна гэта магчыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках