23 красавiка 2024, aўторак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія пракуроры ўзялі ў рукі рыдлёўкі

41
Віцебскія пракуроры ўзялі ў рукі рыдлёўкі
ФОТА: БЕЛТА

ДзяржСМІ паведамляюць, што пракуроры бяруць у рукі рыдлёўкі цалкам добраахвотна.

Пракурорскія работнікі Віцебскай вобласці выйшлі сёння з кабінетаў, каб дапамагчы аграрыям, паведаміла БелТА старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Наталля Сеўрукова.

З 7 гадзін раніцы ў гаспадарках рэгіёну знаходзяцца блізу 200 пракурорскіх работнікаў. Пераважна яны працуюць на збожжавых токах.

ФОТА: БЕЛТА

Праводзіць такія мерапрыемствы ў пракуратуры Віцебскай вобласці маюць намер і надалей. Кажуць, пракуроры бяруць у рукі рыдлёўкі цалкам добраахвотна. "Такая праца дазваляе павысіць карпаратыўны дух, аказаць гэтак неабходную зараз дапамогу аграрыям і знутры спазнаць спецыфіку іх працы», - рапартуюць дзяржСМІ.

ФОТА: БЕЛТА
Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках