19 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далідовіч сабраў неабходную суму для паездкі на Алімпіяду

4
Далідовіч сабраў неабходную суму для паездкі на Алімпіяду
СЯРГЕЙ ДАЛІДОВІЧ

Вядомага беларускага спартоўца падтрымаў 121 чалавек.

44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў 100% неабходнай сумы (30 тысяч рублёў) для ўдзелу ў Зімовых алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у лютым 2019 года ў Паўднёвай Карэі. Гэта будуць сёмыя Гульні спартоўца, які бярэ ў іх удзел з 1994 года, піша nn.by.

Паводле стану на 18:51 19 жніўня сабрана 30275 рублёў, праект падтрымаў 121 чалавек, але ён яшчэ не скончаны. Да сканчэння кампаніі засталося 48 дзён.

«Так атрымалася, што праз розныя абставіны я не маю магчымасці трэніравацца з нацыянальнай камандай. У нейкі момант нехта палічыў, што Далідовіч занадта стары для таго, каб заставацца найлепшым лыжнікам Беларусі. Мне здаецца, гэта несправядліва, калі мая галоўная віна - узрост. Гатовы давесці на лыжні, што менавіта я варты рэпрэзентаваць краіну на Алімпіядзе 2018», - пісаў некалькі дзён таму Сяргей, абвясціўшы збор грошай.

«Цяпер я магу трэніравацца самастойна ў Раўбічах, пакуль з мяне не патрабуюць грошай за выкарыстанне спарткомплексу. Маёй спартовай пенсіі 350 рублёў стае на транспартныя выдаткі і харчаванне. Аднак для таго, каб патрапіць на Алімпіяду, неабходна ўзяць удзел у адборачных спаборніцтвах і прайсці зборы за мяжой. Паводле маіх падлікаў падрыхтоўка на ўзроўні нацыянальнай каманды абыдзецца 30 тысяч рублёў. Гэтую суму неабходна сабраць да пачатку кастрычніка», - падзяліўся спартовец.

І вось грошы сабраныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках