28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бярозы ўзбунтаваліся супраць забароны на купанне

16
Жыхары Бярозы ўзбунтаваліся супраць забароны на купанне
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Людзі абураныя штрафамі за купанне ў кар'еры.

185 подпісаў паступіла з Бярозаўскага раёна ўладам ад жыхароў раёна, якія адпачываюць на крэйдавым кар'еры «Кабакі». Людзі патрабуюць не штрафаваць за купанне, а зрабіць кар'ер месцам адпачынку, паведамляе «Радыё Рацыя».

У вадаёме чыстая вада, запэўнівае адзін са зборшчыкаў подпісаў Анатоль Сахаруша:

- Ніхто не ведае, з чым звязаная гэта забарона. Санстанцыя адказвае: «Мы да гэтага не маем ніякага дачынення, высвятляйце гэта ўсё ў райвыканкаме. Хай прыедуць і дакладна скажуць, што за прычыны, чаму там кожны дзень міліцыя». Ужо дайшло да таго, што аўтазак прыязджаў, штрафавалі многіх дзяцей, якіх лавілі па полі.

Са слоў Сахарушы, да забароны мае дачыненне кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае», менавіта ў яго на балансе і знаходзіцца кар'ер «Кабакі».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках