28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Баранавічаў стаў на абарону беларускай мовы

4
Актывіст з Баранавічаў стаў на абарону беларускай мовы
СЯРГЕЙ ГОЎША

Міністэрства ЖКГ ігнаруе беларускую мову.

Праваабаронца «Вясны» з Баранавічаў Сяргей Гоўша не ўклаў дамову з жыллёва-эксплуатацыйнай управай з прычыны адсутнасці беларускамоўных бланкаў дамовы.

Праваабаронцу ва ўправе паведамілі, што бланкі дамоваў дасылаюцца з міністэрства толькі на расейскай мове.

- Ну так кажу: «Пішыце, патрабуйце ў міністэрства, каб яны рабілі на дзвюх мовах. Калі будзе, вы мне патэлефануеце, тады я прыйду, падпішу на беларускай мове». Ужо прайшло больш за месяц, але дагэтуль мяне пакуль не называюць. Але я іх усё адно прымушу, - распавёў «Радыё Рацыя» Сяргей Гоўша.

Са слоў Сяргея Гоўшы, у свой час ён прымусіў укласці дамову на беларускай мове праектны інстытут «Брэстгіпразем» і Ляхавіцкае агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках