19 красавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Селевы струмень у Крыме знёс з трасы дзясяткі аўтамабіляў

12
Відэафакт: Селевы струмень у Крыме знёс з трасы дзясяткі аўтамабіляў

Стыхія прычыніла шкоду таксама дамам.

У ноч на 19 жніўня на трасу Сімферопаль (Грушаўка) - Судак сышла селевая плынь. Ля вёскі Дачнае дзясяткі аўтамабіляў былі знесеныя з трасы і кінутыя адзін на іншы. МНС паведаміла аб 15 пашкоджаных аўтамабілях, аднак відавочцы кажуць пра іншыя маштабы: блізу 50 пашкоджаных аўтамабіляў, піша «Новая газета».

Рух па трасе змаглі адкрыць раніцай, калі эвакуявалі частку аўтамабіляў.

Звестак аб загінулых няма.

Акрамя аўтамабіляў, стыхія прычыніла шкоду дамам. З зоны падтаплення эвакуяваныя дзясяткі людзей рознага ўзросту. На час аднаўленчых работ людзей раскватаруюць у турыстычным комплексе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках