Беларусы высмеялі «шпагат» Саладухі
47- 2.08.2017, 8:35
- 25,638
«Трук» артыста сумясцілі з «баявымі ўнітазамі» на парадзе 3 ліпеня ў Менску.
Учора тэлеканал «Беларусь 1» апублікаваў відэаролік, у якім артыст Аляксандр Саладуха ў вайсковай форме нібыта паўтарае трук Жан-Клода Ван Дама і «садзіцца» на шпагат паміж двума танкамі.
Ролік адразу ж выклікаў сумневы ў сапраўднасці: у момант выхаду ў шпагат твар артыста паказваўся асобна ад агульнай карцінкі, што наштурхнула гледачоў на думку аб мантажы з выкарыстаннем дублёра-прафесіянала.
Журналісты nn.by абыгралі рэакцыю беларусаў на «трук» Саладухі, а таксама на нядаўні парад з нагоды «дня незалежнасці» ў Менску, калі па вуліцах сталіцы праехаліся «баявыя ўнітазы».

«Знакаміты шпагат Жан-Клода Ван Дама выканае Аляксандр Саладуха. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Відэа з'явілася на ютуб-канале Аляксандр Саладухі, але было выдаленае праз некалькі гадзін», - напісалі журналісты.