Напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» Лукашэнка змяніў начальніка галоўнай вайсковай інспекцыі
4- 2.08.2017, 9:37
- 27,938
ФОТА: VSR.MIL
Інспекцыя займаецца кантролем за выкананнем Мінабароны распараджэнняў дыктатара.
Учора, 1 жніўня, Лукашэнка падпісаў указ пад нумарам №273 аб новым прызначэнні на пасаду начальніка галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл.
Пасаду з сённяшняга дня заняў палкоўнік Іван Багуслаўскі, паведамляе БелТА. Да гэтага Іван Багуслаўскі выконваў абавязкі начальніка галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл краіны.
Дарэчы, галоўная вайсковая інспекцыя Ваенных Сіл Беларусі была заснаваная дваццаць пяць гадоў таму - у 1992 годзе. Яна займаецца рэалізацыяй і кантролем выканання функцый Мінабароны. Надаючы асаблівую ўвагу пры гэтым, кантролю выканання мерапрыемстваў дзяржпраграм, распараджэнняў Лукашэнкі, пастаноў Савета Міністраў, распараджэнняў і пастаноў калегіі Мінабароны і пастаноў міністра.
Сярод прыярытэтных задач гэтага органа вайсковага кіравання - праца на апярэджанне і прадухіленне магчымых парушэнняў, праверка законнасці выкарыстання матэрыяльных сродкаў, выканання планаў падрыхтоўкі войскаў у поўнай меры.
Нагадаем, што ўвосень у Беларусі пачнуцца маштабныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017».