3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Польшчы бензін таннее, а ў Беларусі даражэе

6
Чаму ў Польшчы бензін таннее, а ў Беларусі даражэе

Колькі бензіну можа купіць на сярэдні заробак беларус?

У першым паўгоддзі 2017 года кошт нафты зніжаўся, як і кошт бензіну для жыхароў Еўропы. У сярэднім, цэны на бензін у еўрапейскіх дзяржавах, у параўнанні з пачаткам года, знізіліся на 3,3%. Кошт нафты Brent за гэты ж час скараціўся на 12%.

Для ацэнкі кошту аўтамабільнага паліва ў розных краінах, экспэрты РИА Рейтинг, грунтуючыся на звестках афіцыйнай статыстыкі дзяржаў, падрыхтавалі чарговы рэйтынг краін па ўзроўні коштаў бензіну.

Беларусь, дзе літр бензіну ў пераліку на расейскія рублі каштуе 38,4 рубля, была на другім месцы па таннасці, прапусціўшы наперад толькі Казахстан. У пераліку на рублі цана літра 95-га бензіну ў гэтай краіне складае 28,8 рублёў. Расея знаходзіцца на трэцім месцы ў рэйтынгу з коштам 40 рублёў за літр.

На чацвёртым месцы, як і ў мінулым рэйтынгу, знаходзіцца Украіна. У пераліку на рублі літр 95-га бензіну абыдзецца аўтааматарам у 57,8 рублёў.

Далей у рэйтынгу ідуць у асноўным краіны Усходняй Еўропы, якія маюць адносна невысокія кошты на паліва. З ліку заходнееўрапейскіх краін самы танны бензін у Люксембургу - 77,4 рубля.

Самы дарагі бензін з краін Еўропы ў пераліку на расейскую валюту прадаецца ў Нарвегіі -104,6 рублёў за літр. Практычна такі ж кошт бензіну ў Нідэрландах - 104,1 рубля за літр. Больш за 100 рублёў давядзецца заплаціць за літр паліва ў Італіі, Грэцыі і Даніі.

У краінах з дарагім бензінам істотны ўплыў на кошт аказваюць высокія падатковыя стаўкі на паліва.

Самае таннае дызельнае паліва, паводле звестак рэйтынгу, таксама прадаецца ў Казахстане, Расеі і Беларусі. Тут кошт не перавышае 40 рублёў за літр. На чацвёртым месцы, як і па цане на бензін, знаходзіцца Украіна. Самае дарагое дызельнае паліва ў Нарвегіі (95,0 рублёў за літр), Швецыі (94,1 рубля) і Італіі (92,5 рубля).

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах адбылося зніжэнне коштаў на паліва. Найбольш істотна цана бензіну скарацілася ў Вугоршчыне (-8,6%), Славеніі (-6,6%) і ў Харватыі (-6,5%). У Польшчы бензін патаннеў на 5,8%, у Літве - на 6,2%

Усяго ж кошт бензіну стаў меншым у параўнанні з пачаткам года ў 27 краінах з 33, якія ўдзельнічаюць у рэйтынгу. Рост коштаў бензіну адбыўся толькі сярод лідараў рэйтынгу - у Казахстане, Беларусі, Расеі і ва Украіне, а таксама ў Нарвегіі, у выніку чаго гэтая краіна была на апошнім месцы. Пры гэтым найбольш значны рост коштаў адзначаўся ў Казахстане (+5,3%), што не перашкодзіла гэтай краіне захаваць першую пазіцыю па таннасці.

Сітуацыя са змяненнем коштаў дызельнага паліва была падобная з дынамікай коштаў бензіну. Кошт дызельнага паліва вырас толькі ў Казахстане, Нарвегіі, Украіне, Беларусі і ў Расеі. У Мальце ён застаўся без змен, у астатніх краінах кошт дызельнага паліва скараціўся.

Для ацэнкі даступнасці аўтамабільнага паліва для насельніцтва экспэрты РІА Рэйтынг разлічылі колькасць бензіну, якую могуць набыць на свае сярэднемесячныя прыбыткі жыхары розных краін.

У Беларусі на сярэдні заробак можна купіць 553,5 літра бензіну. Для параўнання: у Польшчы - 730,5 літра, у Літве - 513 літраў.

Лідарам па гэтым паказчыку застаўся Люксембург, дзе бензін па еўрапейскіх мерках даволі танны, а даходы насельніцтва вельмі высокія. Жыхары гэтай краіны могуць набыць на свае сярэднія заробкі 2,9 тысячы літраў бензіну. Другое месца заняла Вялікабрытанія з 2,4 тысячамі літраў. Практычна такую ж колькасць бензіну могуць набыць на свае заробкі жыхары Нарвегіі, нягледзячы на тое, што бензін тут вельмі дарагі.

На апошнім месцы па даступнасці бензіну для насельніцтва засталася Украіна. Грамадзяне гэтай краіны маюць магчымасць набыць толькі 227 літраў паліва, што ў 13 разоў менш чым могуць дазволіць сабе жыхары Люксембурга, які ў лідарах па гэтаму паказчыку.

Рэйтынг быў складзены на аснове звестак статыстыкі дзяржаў Еўропы па стане на пачатак ліпеня 2017 года (для Нарвегіі паводле вынікаў траўня 2017 году) па цэнах на бензін з актанавым лікам 95 (у Расеі з актанавым лікам 95 і вышэй). Аналіз коштаў вырабляўся шляхам пераліку мясцовай валюты ў рублі па курсе ЦБ РФ на 12 ліпеня 2017 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках