Названыя пяць парадаў, як перажыць спякоту
3- 2.08.2017, 10:58
- 17,551
Спякота дрэнна ўплывае на здароўе, паводзіны і настрой чалавека.
Мінімум алкаголю і тытуню, адмова ад смажанай і тлустай ежы, ранні сняданак, ужыванне вялікай колькасці вадкасці, пазбягаць прамых сонечных прамянёў дапамогуць без шкоды для здароўя перажыць спякоту, піша korrespondent.net.
Па-першае, трэба запомніць галоўнае правіла - не знаходзіцца на вуліцы ў перыяд з 11:00 да 17:00, калі сонца найбольш актыўнае.
Акрамя гэтага, спецыялісты ў асабліва гарачыя перыяды раяць ужываць "лёгкую" ежу. Гэта ўключае адмову ад смажаных, тлустых, вострых і салёных прадуктаў. Порцыі павінны быць невялікімі.
Снедаць лепш у 6-7 раніцы, абедаць - да наступу дзённай спёкі - аб 11 раніцы, а вячэраць - у шэсць вечара.
Не варта забываць і пра ваду. У спякоту варта выпіваць не менш 2,5-3 л вадкасці ў дзень. Ужываць яе пажадана кожныя 40-50 хвілін па 100-200 мл. Гэта можа быць вада, узвары, гарбата, свежавыціснутыя сокі і іншае.
Таксама ў асабліва гарачае надвор'е ўжыванне тытуню і алкаголю трэба звесці да мінімуму. З меню павінна знікнуць гарэлка, каньяк і экзатычныя напоі. Можна ўжываць сухое віно.