3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў распавёў пра памылковае «лячэнне» Лукашэнкі

8
Венедыктаў распавёў пра памылковае «лячэнне» Лукашэнкі

Дыягназ выстаўлены правільны, а вось лячэнне «падвяло».

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў праілюстраваў расейскія праблемы на беларускім прыкладзе.

- Людзі, якія цяпер пры ўладзе, - гэта людзі з XX стагоддзя, развязваюць праблемы XXI стагоддзя метадамі XIX стагоддзя, - заявіў Венедыкт у інтэрв'ю Znak. - Гэта ж добра відаць у Беларусі, дзе я нядаўна быў.

Лукашэнка з намі казаў пра журналістыку, што, маўляў ідзе вайна дэзінфармацыі, маніпуляцыі. Значыць, што трэба? Забараніць, абмежаваць, перашкодзіць.

Я сказаў: прэзідэнт правільна ставіць дыягназ (так, ідзе хваля маніпуляцый), але цалкам няслушна прызначае лячэнне. Гэта не дапаможа, гэта XIX стагоддзе, можа быць, першая палова XX. "Забараніць", "закрыць", "перашкодзіць» - гэта не працуе. На кароткім плячы можа спрацаваць, а ў цэлым не.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках