Лукашэнка: Няма чаго боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што нешта кантралюеш
41- 2.08.2017, 11:44
- 23,773
Дыктатар даў «шырокія паўнамоцтвы» чыноўнікам на перыяд уборачнай кампаніі.
Аляксандр Лукашэнка на перыяд уборкі даў старшыням райвыканкамаў «самыя шырокія паўнамоцтвы». Аб гэтым дыктатар заявіў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе ў пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, паведамляе БелТА.
«Асобна хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: пастановы старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыню райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён пагодзіцца, толькі губернатар, - заявіў Лукашэнка. - Я гэта кажу для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб прыбраць хлеб».
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць толькі блізу трох-чатырох праблемных гаспадарак.
«Вось займайцеся імі. Не трэба боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Едзьце туды, дзе вы патрэбныя. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвыканкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках», - падкрэсліў дыктатар.