Сіноптыкі: У чацвер будзе да +32 градусаў
- 2.08.2017, 11:58
- 11,406
Аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту і навальніцы захаваецца 3 жніўня.
Заўтра ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні.
Удзень у многіх раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі таксама прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 м/с, уначы пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў, на паўднёвым усходзе - да 22. Удзень прагназуецца 23-29 градусаў, па поўдні будзе 30-32 спёкі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.