3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова абвясціла Рагозіна персонай нон-грата

11
Малдова абвясціла Рагозіна персонай нон-грата
ДЗМІТРЫЙ РАГОЗІН
ФОТА: ТАСС

Віцэ-прэм'еру РФ афіцыйна забаранілі ўезд у краіну.

Урад Малдовы на пасяджэнні ў сераду прыняў пастанову абвясціць персонай нон-грата віцэ-прэм'ера Расеі Дзмітрыя Рагозіна, паведамляе карэспандэнт РІА «Новости».

«Прапаную зрабіць віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Рагозіна персонай нон-грата ў Малдове і забараніць яму перасякаць тэрыторыю нашай краіны», - заявіў на пасяджэнні кіраўнік МЗС рэспублікі Андрэй Галбур.

Прапанову падтрымалі большасць чальцоў Кабінета міністраў.

Нагадаем, што 28 ліпеня самалёт з Рагозіным, які ляцеў у Кішынёў, не прапусцілі ўлады Вугоршчыны і Румыніі. Борт з віцэ-прэм'ерам РФ вымушаны быў прызямліцца ў Менску. Пасля інцыдэнту Дзмітрый Рагозін апублікаваў скандальны твіт на адрас урада Румыніі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках