3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі журналіст прадаўжае дамагацца справядлівасці

Гарадзенскі журналіст прадаўжае дамагацца справядлівасці
ФОТА: RACYJA.COM

Дзяніс Івашын бароніць права на мірную акцыю ў Дзень Волі.

Журналіст сайта InformNapalm з Горадні Дзяніс Івашын спрабуе дамагчыся справядлівасці за сваё незаконнае затрыманне 25 сакавіка ў Дзень Волі ў Менску, паведамляе «Радыё Рацыя».

Дзяніс Івашын прайшоў ужо тры інстанцыі і на днях атрымаў адказ ад старшыні Менскага гарадскога суда:

Прыйшоў нарэшце адказ ад старшыні Менскага гарадскога суда Паўла Каршуновіча. Я вядома не меў ніякіх ілюзій наконт задавальнення маёй скаргі. Пакінутыя ў дзеянні пастановы судоў першай і другой інстанцыі. Хачу адразу адзначыць, сказаць некалькі слоў пра Паўла Каршуновіча: ён вядомы тым, што ў судовай сістэме пачаў сваю кар'еру з 1994 года, ад якога ў нас адлічваецца дыктатура Лукашэнкі.

Са слоў журналіста ён будзе дамагацца справядлівасці не толькі ў беларускіх судах, але звернецца і ў Еўрапейскі суд, а таксама збіраецца скласці спіс усіх суддзяў, якія незаконна садзяць за краты і прысуджаюць велізарныя штрафы, каб у будучыні прыцягнуць іх да адказнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках