3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская Жанна д'Арк: Калі не стае мужчын, служыць павінны жанчыны

10
Літоўская Жанна д'Арк: Калі не стае мужчын, служыць павінны жанчыны
Фота: Mindaugas Milinis

У Клайпедскі батальён прыбыла рэкордная колькасць дзяўчат-добраахвотніц.

У дыслакаваным у Клайпедзе драгунскім батальёне ім. Вялікага князя Літоўскага Буцігейдзіса ў пабудове ўдзельнічаюць пачаткоўцы, гучаць звонкія каманды, грукаюць жаўнерскія боты. Тут службу пачала рэкордная колькасць прызыўнікоў.

У частку на 9 месяцаў прыехалі 633 чалавек з усёй Літвы. Сярод іх амаль 20 дзяўчат, паведамляе delfi.lt.

Усе яны прыйшлі на службу са сваёй волі.

Радзіма вышэй за ўсё

Нярынга Рэмейкайтэ з Разалімаса (Пакруёскі раён) сказала, што служыць у войску яна наважылася па прыкладзе свайго брата. "Брат таксама служыў у войску, таму я наважыла пераняць ягоны прыклад. Мне гэтая прафесія спадабалася. Бацькі вельмі радаваліся майму выбару. Я займаюся барацьбой, таму, думаю, мне не будзе цяжка. Праўда, я хацела служыць бліжэй да дома, у Радвілішкісе, але там не набралася дзяўчат, таму прыехала ў Клайпеду. Ці застануся я ў войску? Паглядзім, якімі будуць поспехі. Калі ўсё будзе добра, то можа...", - сказала дзяўчына.

Сымона з Таўрагі сказала, што служба ў войску - яе абавязак. "Я іду добраахвотна, гэта служба Радзіме. Калі некаторыя мужчыны баяцца, павінны жанчыны ісці яе абараняць", - сказала дзяўчына.

Арэніюс сказаў, што яго заахвоціў ісці ў войска абавязак перад Радзімай: "Гэта абавязак кожнага з нас, таму я не вагаўся".

Столькі яшчэ не было

Са слоў маёра Арнольдаса Васіляўскаса, юнакі і дзяўчаты з'ехаліся ў Клайпеду з розных рэгіёнаў краіны.

"Гэта рэкордная колькасць. Раней было да 500 прызыўнікоў. Цяпер - больш за 630. Паводле плану, першыя 11 тыдняў прызыўнікі ўдзельнічаюць у базавых курсах вайсковай падрыхтоўкі, вучацца пабудове, вучаць статут, вывучаюць вайсковую тактыку, інжынерыю, тапаграфію, сістэму сувязі і медыцыну, знаёмяцца са зброяй і сродкамі сувязі. Пазней іх рыхтуюць як спецыялістаў, яны атрымаюць вайсковую спецыяльнасць: стралка, кулямётчыка, гранатамётчыка, будуць выхоўвацца калектыўныя навыкі", - сказаў Васіляўскас.

Правяралі кінолагі

У першы дзень рэчы пачаткоўцаў праверылі кінолагі з сабакамі на прадмет наяўнасці забароненых рэчаў. Падазроных асоб праверылі на цвярозасць і на наяўнасць наркатычных рэчываў у арганізме. Такіх практычна не было. Амаль усіх пачаткоўцаў азнаёмілі з правіламі загадзя, таму нічога забароненага ў іх не было.

Пазней праверылі стан здароўя навабранцаў, усім зрабілі прышчэпкі ад энцэфаліту і слупняку. Прызыўнікі размясціліся ў абноўленых бараках, атрымалі уніформу і экіпіроўку. Спачатку іх азнаёмілі з часткай. Некаторыя камунікавалі з блізкімі, пісалі ім SNS-паведамленні.

Пазней яны будуць рабіць гэта толькі ў спецыяльна адведзены для гэтага час. На абед навабранцы атрымалі грыбны суп, смажаніну з ялавічыны, садавіну. Пасля абеду пачнецца салдацкая руціна.

У сярэдзіне жніўня маладзёны прынясуць прысягу. Сёлета ў войска заклікаюць рэкордную колькасць - больш за 3500 - маладзёнаў. У адпаведнасці з зацверджаным у 2015 г планам, колькасць прызыўнікоў дзень увесь час будзе павялічвацца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках