3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забракаваў беларускае марозіва

1
Рассельгаснагляд забракаваў беларускае марозіва

Установа з 4 жніўня забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Марозпрадукт».

Як паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-сакратарка ўстановы Юлія Мэлана, Рассельгаснагляд быў вымушаны гэта зрабіць у сувязі з паўторным выяўленнем парушэнняў пры пастаўках марозіва з гэтага прадпрыемства. У прадукцыі выяўленыя рэшткі лінкаміцыну.

Акрамя таго, з 4 жніўня ўзмоцнены кантроль за пастаўкамі прадукцыі агракамбіната «Дзяржынскі», у мясе птушкі якога выяўленыя фторхіналоны, кампаніі «Бабулін гладыш» (тры выпадкі выяўлення рэшткаў фторхіналонаў у сухім абястлушчаным малацэ), Гомельскага мясакамбіната (у гатовых мясных вырабах знойдзеныя цілміказін, энрафлаксацын і цыпрафлаксацын).

Акрамя таго, праз парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў узмоцнены кантроль за прадукцыяй мясакамбіната «Мір», кампаніі «Смалявічы бройлер», Шчучынскага масласырзавода.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках