3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст «Новай газеты» паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам у судзе

Журналіст «Новай газеты» паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам у судзе
АЛІ ФЕРУЗ
ФОТА: УЛАД ДОКШЫН/«НОВАЯ ГАЗЕТА»

Расейскія ўлады прынялі пастанову аб дэпартацыі журналіста Узбекістана.

Журналіст «Новой газеты» Алі Феруз (сапраўднае імя Худабердзі Нурматаў), якога суд напярэдадні пастанавіў дэпартаваць ва Узбекістан, паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Пра гэта «Новой газете» паведаміў адвакат Данііл Хаймовіч, які бараніў Феруза ў судзе.

«Калі мы знаходзіліся ў калідоры суда, чакаючы копію пастановы, Алі быў падаўлены. Памочніца суддзі дала мне распіску, я страціў пільнасць, і тады Алі гэта зрабіў. Сказаў: «Я лепей памру, чым вярнуся ва Узбекістан». Але судовыя прыставы на яго тут жа накінуліся, спынілі, іх там было чалавек сем. Пасля гэтага надзелі кайданкі і адвезлі ў спецпрыёмнік у Сахараве», - распавёў адвакат.

На ўчорашнім пасяджэнні ў Басманным судзе Феруз распавёў, што цягам доўгага часу праходзіў рэабілітацыю пасля катаванняў, якія зазнаў ва Узбекістане.

Суд пастанавіў выправадзіць карэспандэнта «Новой газеты» Алі Феруза з краіны

Феруз таксама заявіў суду, што не прызнае віну. «Не, не прызнаю. Ужо тры гады праходжу працэдуру атрымання статусу. Цяпер спрабую атрымаць часовы прытулак», - сказаў ён.

Нагадаем, паліцыя затрымала карэспандэнта «Новой газеты» Алі Феруза ўдзень 1 жніўня непадалёк ад рэдакцыі. У аддзеле на Феруза склалі пратакол паводле часткі 3.1 артыкула 18.8 КоАП (парушэнне замежным грамадзянінам правілаў уезду ў РФ альбо рэжыму знаходжання ў РФ).

Пазней Басманны суд прыняў пастанову аб прымусовым выдварэнні Феруза з Расеі ва Узбекістан. Журналіста ўзялі пад варту ў зале судовага пасяджэння і павезлі ў спецыяльную ўстанову часовага ўтрымання замежных грамадзян «Сахарава».

Яшчэ да затрымання Феруза падаў у суд апеляцыйную скаргу на адмову МУС даць яму часовы прытулак у Расеі. Да разгляду судом скаргі Феруза можа знаходзіцца на тэрыторыі РФ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках