Алесь Бяляцкі: Улады баяцца гарачай восені
8- 2.08.2017, 17:21
- 29,395
ФОТА: СЯРГЕЙ ГРЫЦ
Беларускае грамадства павінна як мага хутчэй і гучней выказацца ў падтрымку Генадзя Фядыніча.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
«2 жніўня затрымалі кіраўніка незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.
Затрымліваў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю - дакладна, як мяне. І абвінавачванне тое ж: нявыплата падаткаў у асабліва значнай суме, артыкул 243 частка 2.
Няма сумневу, што справа гэта палітычная. Улады наважылі расправіцца з непажаданымі і напраўду незалежнымі прафзвязамі ў адплату за гарачую вясну-2017 і баючыся гарачай восені, бо асноўныя праблемы ў эканоміцы не развязаныя і яны прадбачліва б'юць па самых для іх небяспечных.
Беларускае грамадства павінна як мага хутчэй і як мага гучней выказацца наконт справы затрымання Генадзя Фядыніча. Не - новым палітычным зняволеным у Беларусі!»