25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Прафзвяз РЭП рыхтаваўся да масавых акцыяў пратэсту

5
Уладзімір Някляеў: Прафзвяз РЭП рыхтаваўся да масавых акцыяў пратэсту
Уладзімір Някляеў

Яшчэ не скончыўся пераслед паводле сфальсіфікаванай справы «Белага легіёну» - і вось арышты паводле «справы прафзвязаў».

Ператрус у офісе незалежнага прафзвязу РЭП і затрыманне Генадзя Фядыніча, якога абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, - справа палітычная.

Пра гэта заявіў адзін з кіраўнікоў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт Уладзімір Някляеў.

«Звязаная яна не з нявыплатай падаткаў, а з актыўным удзелам прафзвязу РЭП у акцыях пратэсту супраць дэкрэта №3, у фактычным скасаванні якога прафзвязы адыгралі вызначальную ролю. Дараваць гэтага рэжым не мог. І вось - помста.

Акрамя таго, незалежныя прафзвязы апошнім часам сталі ўсё больш цесна супрацоўнічаць з дэмакратычнымі апазіцыйнымі сіламі. Зусім нядаўна Беларускі нацыянальны кангрэс дамовіўся з РЭП аб падтрымцы акцыі пратэсту супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Падтрымаць гэтую акцыю рыхтаваліся таксама іншыя незалежныя прафзвязы.

Пратэст павінен быць масавым, ва ўсёй краіне, і арышт прафсаюзных лідараў - наўпроставы крок уладаў не толькі на зрыў шырокага пратэсту супраць уцягвання Беларусі ў вайсковыя блокі, але і на паслабленне ўсіх пратэстных акцый, запланаваных на гэтую восень. Гэта чарговая спроба рэжыму задушыць памкненні народа да свабоды і дэмакратыі! І робіцца гэта пад прыкрыццём дыялогу з Еўразвязам, пад хлуслівыя размовы пра гатоўнасць да дэмакратычных змен, да палітычных рэформаў!

Рэжым хлусіць. Рэжым не спыняе рэпрэсіі. Рэжым захоўвае толькі самога сябе, не звяртаючы ўвагі на народ, на Беларусь», - заявіў Някляеў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках