4 траўня 2024, Субота, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі супраць Расеі

16
Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі супраць Расеі

Найбольш адчувальны для Пуціна і ягонага атачэння санкцыйны пакет увайшоў у дзеянне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект, які ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляюць Reuters і Bloomberg са спасылкай на крыніцы (пераклад - republic.ru).

Сенат ЗША прыняў яго 27 ліпеня. Санкцыі таксама закрануць Іран і КНДР.

Згодна з ініцыятывай, Трамп не зможа касаваць санкцыі ці выводзіць з пад іх канкрэтных асоб асабістым указам. Такія пастановы могуць прымацца толькі пасля ўзгаднення з Кангрэсам.

Санкцыі таксама забараняюць прыватныя інвестыцыі больш чым $10 млн у расейскія прыватызацыйныя ўгоды, і абмяжоўваюць інвестыцыі ў экспартныя нафта-і газаправоды да $5 млн. Гэтыя абмежаванні ўдараць, напрыклад, па інвестарах газаправода «Паўночная плынь-2».

Пасля адабрэння закона Сенатам ЗША, Расея ўвяла ў адказ контрсанкцыі. Амерыканскім дыпламатам забаранілі карыстацца дачай у Срэбным бары і складам у Маскве. Масква таксама запатрабавала ад ЗША скараціць колькасць дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Расеі, да 455 чалавек.

У амерыканскім пасольстве заявілі, што цяпер у амерыканскіх дыпламатычных структурах на тэрыторыі Расеі працуюць блізу 1,1 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках