3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Аўстрыі

Мірны выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Аўстрыі
МАКСІМ МІРНЫ
ФОТА: TENNIS.BY

Прызавы фонд турніру - 482 тысячы еўраў.

Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд пераможна стартавалі на тэнісным турніры Generali Open у аўстрыйскім Кіцбюэле (прызавы фонд - 482 тысячы еўраў), паведамляе БелТА.

У першым раундзе спаборніцтваў парнага разраду Мірны і Освальд перамаглі аўстрыйскі дуэт Геральд Мельцэр/Трыстан-Самуэль Вайсборн - 7:5, 6:3. Сёння беларуска-аўстрыйскі тандэм сустрэнецца з польска-сербскай парай Марцін Маткоўскі/Ненад Зімоньіч.

Беларус Андрэй Васілеўскі і чылійскі тэнісіст Ханс Подліпнік-Касцільё таксама выйшлі ў ¼ фіналу і згуляюць з аргентынцам Арасіё Сабальёсам і чылійцы Джуліё Перальта, якія напярэдадні падолелі беларуса Аляксандра Бурага і грузіна Нікалаза Басілашвілі - 6:1, 6:0.

Дзве беларускія тэнісісткі гуляюць на турнірах у ЗША. У стартавым паядынку спаборніцтваў Citi Open у Вашынгтоне (прызавы фонд - $226 тысяч) Арына Сабаленка, якая займае 121-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 34-ю ракетку планеты амерыканку Ларэн Дэвіс у двух сэтах - 7:5, 6:3. Яе наступная спаборніца вызначыцца сёння пасля матчу паміж нямецкай тэнісісткай Сабін Лісіцкі (190-ы нумар рэйтынгу WTA) і грачанкай Валянціна Граматыкапулу (179).

На турніры ў Лексінгтоне (прызавы фонд - $60 тысяч) беларуска Вера Лапко (241) у стартавым двубоі сустрэнецца з амерыканкай Джэніфер Эліе (270). У парным разрадзе Вера Лапко і аўстралійская тэнісістка Прысцыла Хон згуляюць з амерыканскім дуэтам Ганнай Бараноўскай/Шэйл Бучард.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках