Анджэй Пачобут: Калі ўзяліся за прафзвязы, значыць, у эканоміцы ўсё дрэнна
7- 2.08.2017, 18:15
- 17,812
ФОТА: AGENCJA GAZETA
Улады асцерагаюцца народных пратэстаў у сувязі з эканамічным крызісам.
Журналіст Анджэй Пачобут пракаментаваў арышт лідара незалежнага прафзвязу РЭП.
«Ну што, Радзіму зноў стала плюшчыць... Арышты, ператрусы, крымінальныя справы. Калі ўзяліся за прафзвязы, значыць, у эканоміцы ўсё дрэнна і не варта верыць пераможным паведамленням пра тое, што краіна ўжо адштурхнулася ад «дна крызісу», - напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналіст.