3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы ратуюцца ад спёкі

1
Як беларусы ратуюцца ад спёкі
ФОТА: «ОНЛАЙНЕР»

Увесь гэты тыдзень слупок тэрмометра будзе блізкі да адзнакі 30 градусаў.

Менчукі чакалі гэтага даўно: нарэшце з пачатку лета стала настолькі горача, што можна без усялякага сораму і без ляскатання зубоў бавіць дні каля вады. Увесь гэты тыдзень слупок тэрмометра будзе блізкі да адзнакі 30 градусаў. Падаем рэпартаж «Онлайнера» з пляжу Цнянскага вадасховішча, дзе менчукі ратуюцца ад спёкі.

Пляжы Цнянкі разнастайныя і ў апошнія гады актыўна рэканструююцца. На адным з іх нават маецца спортпляцоўка і цэлы гарадок з альтанак, дзе ладзяцца тусоўкі з баляваннямі. З астатняй інфраструктуры - немудрагелістыя жоўтыя кабінкі для пераапранання, навесы, лавачкі і папераджальныя шыльды. Менчукі ляжаць на траве: пясчанымі пляжамі сталіца абдзеленая.

Часцей за ўсё гараджане скардзяцца на адсутнасць нармальных месцаў харчавання на пляжах. На Цнянцы гэтая праблема развязаная: у разгар лета тут усталявалі стыльны фуд-трэк сіняга колеру, у якім прадаюцца ежа і напоі. Вядома, што пасля купання апетыт мае ўласцівасць разгарацца, таму фургончык тут дарэчы.

Падцягнуліся і забавы. Адпачывальнікам прапануецца пакатацца на вейкборд, паслуга даступная як дарослым, так і дзецям. Хтосьці знаходзіць для сябе і іншыя забавы, напрыклад, запуск паветранага змея або катанне на роварах. Усё ж лепш, чым гадзінамі ляжаць пад сонцам і нічога не рабіць.

Для часовага выратавання ад сонечных прамянёў на пляжы ўстаноўленыя навесы. Але іх колькасць не суразмерная колькасці людзей - навесаў стае абраным. Іншыя ратуюцца пад самаробнымі канструкцыямі.

Дарэчы, сёння, 2 жніўня, згодна з народным календаром - Ілля. Мяркуецца, што з гэтага дня купацца ў вадаёмах нядобра, бо вада становіцца бруднай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках