3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Улада помсціць прафзвязу РЭП за антыдармаедскія пратэсты

2
Андрэй Стрыжак: Улада помсціць прафзвязу РЭП за антыдармаедскія пратэсты
АНДРЭЙ СТРЫЖАК

Галоўная прычына такога пераследу - актыўны ўдзел прафзвязаў у «Вясне-2017».

Ператрус у офісе незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці і крымінальная справа паводле абвінавачвання «ва ўхіленні ад выплаты падаткаў» яго кіраўнікоў - помста ўлады прафзвязам за іх ролю ў вясновых акцыях пратэсту. Так «Еўрарадыё» пракаментаваў сітуацыю вакол прафзвязу РЭП актывіст гэтай арганізацыі Андрэй Стрыжак.

- Галоўная прычына такога пераследу - наш актыўны ўдзел у «Вясне-2017». А гэта і збор подпісаў, і мабілізацыя людзей, пратэстнага патэнцыялу грамадства, што прывяло да таго, што дэкрэт №3 быў заблакаваны і практычна цяпер не працуе. Было зразумела, што проста так гэта не скончыцца, што нейкія захады ўлада прыме. Адно незразумела, чаму гэта адбываецца менавіта цяпер. Калі ў нас чарговае паляпшэнне стасункаў з Захадам, калі выйшлі на свабоду фігуранты «справы патрыётаў». Магчыма, улады проста спатрэбіўся новы козыр, якім яна можа гуляць са сваімі заходнімі партнёрамі, - заявіў Андрэй Стрыжак.

Нагадаем, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у менскім офісе прафзвязу РЭП. Старшыня прафзвязу Генадзь Фядыніч затрыманы, да яго паехаў адвакат. Месцазнаходжанне яго намесніка Аляксея Комлік невядомае. У гэты ж дзень прайшоў ператрус і ў офісе Незалежнага прафзвязу гарнякоў у Салігорску. Там праваахоўнікі таксама правялі канфіскацыю дакументаў і кампутараў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках