Ратавальнікі далі рэкамендацыі, як перажыць сквар
1- 2.08.2017, 19:26
- 19,517
Гэтыя парады дапамогуць вам перажыць гарачае надвор'е.
Гарачае надвор'е небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сэрцава-судзiных захворванняў, нагадвае МНС. Ратавальнікі даюць рэкамендацыі, як перажыць спякоту.
- Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі.
- Памятаеце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараняць усе часткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце доўгую адзежу і сонцаахоўныя крэмы.
- Не піце алкаголь - у спёку яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.
- Піце як мага больш вадкасці.
- Не купляйце прадукты з рук - пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.
- Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закаркаванне пораў можа прывесці да перагрэву.
- Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°C.
- Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо ўсялякае пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.
- Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.
Нагадаем, у сераду, 2 жніўня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.