3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: моцны вецер у Смаргонскім раёне валіў дрэвы

4
Фотафакт: моцны вецер у Смаргонскім раёне валіў дрэвы
ФОТА: «СВЕТЛЫ ШЛЯХ»

2 жніўня над Смаргонскім раёнам пранёсся ўраган.

Вецер быў такі моцны, што валіў дрэвы. Напрыклад, каля аграгарадка Солы на дарогу Ашмяны - Смаргонь упалі хвоі, якія растуць на узбочыне, паведамляе газета «Светлы шлях».

Дарэчы, сіноптыкі на сераду, 2 жніўня, у Беларусі абяцалі складаныя варункі надвор'я: спякота, навальніцы, ліўні, парывы ветру і град. Быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Надвор'е злёгку палепшыцца ў чацвер, але таксама абяцаюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ўночы +13... 19°С, удзень +22... 28°С; на паўднёвым усходзе ўночы +20... 22°С, удзень +29... 31°С.

У пятніцу чарговая сістэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе ўночы ў асобныя раёны, а ўдзень зноў на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ўночы +13... 20°С, удзень +22... 29°С, па поўдні +30... 32°С.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках