У Абхазіі адбыўся выбух на вайсковым складзе
12- 2.08.2017, 20:18
- 29,516
Пацярпелі 20 расейцаў.
Падчас выбуху ў Абхазіі маглі пацярпець 20 грамадзян Расеі, паведаміў РБК прэс-сакратар Пасольства РФ у Абхазіі Турал Джавадаў.
«Сярод пацярпелых 20 расейцаў, гэта папярэднія звесткі Міністэрства аховы здароўя Абхазіі», - паведаміў Джавадаў.
Начальнік прэс-службы МНС рэспублікі Абхазія Мізана Ламія не выключыў магчымасці, што ў выніку выбуху на складзе боепрыпасаў у сяле Прыморскім пацярпелі расейцы.
«Недалёка ад эпіцэнтра знаходзіцца крыніца мінеральнай вады. Гэта упадабанае месца турыстаў. Дакладна агульная колькасць пацярпелых удакладняецца, як і інфармацыя пра расейцаў. Некаторыя дабіраліся ў медустановы сваімі сіламі, таму пакуль дакладных лічбаў няма», - растлумачыў Ламія.
