3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

10 галоўных фактаў пра новыя антырасейскія санкцыі ЗША

12
10 галоўных фактаў пра новыя антырасейскія санкцыі ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб узмацненні санкцый у дачыненні да Расеі.

Галоўнае, што трэба ведаць аб гэтым дакуменце - у аглядзе РБК.

Галоўнае з закона пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі:

Санкцыі скарачаюць гранічны тэрмін, на які амэрыканскія кампаніі маюць права крэдытаваць «Роснефть», «Газпром нефть», НОВАТЭК і «Транснефть», з 90 да 60 дзён. Тэрмін дапушчальнага крэдытавання расейскіх дзяржаўных банкаў скарачаецца з 30 да 14 дзён.

Законапраект прадугледжвае забарону на ўдзел у прыватызацыйных угодах з расейскай дзяржаўнай маёмасцю, калі сума інвестыцый пры такіх угодах перасягае $10 млн за год і спрыяе незаконнаму ўзбагачэнню расейскіх чыноўнікаў, іхніх набліжаных або сваякоў.

Дакумент прадугледжвае замарожванне актываў тых і забарону на ўгоды з тымі, хто парушае рэжым абмежавальных захадаў, здзяйсняе забароненыя ўгоды з расейскімі кампаніямі або спрыяе ўгодам з асобамі пад санкцыямі, у тым ліку з іхнімі дзецьмі, мужам і жонкай, бацькамі, братамі і сёстрамі.

Законапраект закліканы пакараць датычных да кібэратак на асобы і ўстановы ЗША на даручэнне ўлад Расеі. Такія асобы будуць выпраўленыя з ЗША, уезд у краіну ім будзе зачынены, адкрытыя візы ануляваныя, угоды з імі забароненыя, а актывы замарожаныя.

Дакументам уводзіцца забарона на інвестыцыі ў расейскія праекты трубаправоднага экспарту энэргарэсурсаў, а таксама наданне ім тавараў, паслуг і тэхналогій, кошт кожнай з якіх паасобку перасягае $1 млн або іх агульны кошт перасягае $5 млн на працягу аднаго года.

Санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да ўсіх датычных да сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека на акупаваных або кантраляваных Расеяй тэрыторыях. Такія асобы будуць выпраўленыя з ЗША, уезд у краіну ім будзе зачынены, адкрытыя візы ануляваныя, угоды з імі забароненыя, а актывы замарожаныя.

Санкцыі закранаюць асоб і кампаніі, якія ўчыняюць «істотныя транзакцыі» з Галоўнай управай Генштаба Узброеных сіл Расеі (былое ГРУ), ФСБ ды іншымі дзяржаўнымі органамі, якія адказваюць за выведку або абарону.

Законапраект таксама прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх фінансавых устаноў ды іхніх супрацоўнікаў, якія дапамагаюць прэзідэнту Сірыі Башару Асаду атрымліваць або распрацоўваць зброю масавага знішчэння, ракетны патэнцыял або іншую зброю. Такія асобы будуць выпраўленыя з ЗША, іхнія актывы замарожаныя, дзейныя амэрыканскія візы ануляваныя, а ўезд у ЗША закрыты.

Прыняты дакумент трансфармуе дзейныя ўказы экс-прэзідэнта Барака Абамы пра санкцыі супраць Расеі ў бестэрміновы закон, які нельга скасаваць іншымі прэзідэнцкімі ўказамі. Асаблівасць законапраекта ў тым, што ён істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы Трампа ў кіраванні санкцыйнай праграмай.

Дакумент аб санкцыях быў падпісаны Трампам праз тыдзень пасля таго, як яго ўхвалілі палата прадстаўнікоў і сэнат.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнсі заявіў, што закон «не толькі кадыфікуе дзейныя санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія адміністрацыя [прэзідэнта ЗША] падтрымлівае, але і ўзмоцніць іх, надаўшы прэзідэнту і Дзяржаўнаму дэпартаменту магчымасць праводзіць замежную палітыку як належыць».

Афіцыйная рэакцыя Масквы на ўзмацненне санкцый была яшчэ да падпісання яго Трампам: расейскія ўлады прынялі пастанову скараціць колькасць амэрыканскіх дыпламатаў, якія працуюць у Расеі, на 755 чалавек. Акрамя таго, з 1 жніўня быў зачынены доступ да амэрыканскага пасольскага лецішча ў Срэбным Бары.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква пайшла на гэты крок у сувязі з тым, што амэрыканская старана «распачала нічым не справакаваны, што вельмі важна, крок у пагаршэнні расейска-амэрыканскіх стасункаў». Ён таксама нагадаў, што Расея «даволі доўга чакала» і «сілкавала надзею», што сітуацыя зменіцца да лепшага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках