3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усялякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца

82
Лукашэнка: Усялякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца

Дыктатар забараніў адпачынкі і выезды за мяжу падчас жніва.

Падчас селектарнай нарады 2 жніўня Аляксандр Лукашэнка забараніў адпачынкі і выезды за мяжу падчас жніва. Магчыма, гэтая заява тычылася толькі высокапастаўленых чыноўнікаў, хоць нічога выключаць не варта, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэтыя словы прагучалі, калі дыктатар запатрабаваў, каб чыноўнікі высокага рангу асабіста ўключыліся ў пытанні жніва.

Ён прапанаваў старшыні Савета Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу заняцца жнівом у Берасцейскай вобласці: «Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч), вы з Андрэйчанкам неадкладна павінны выехаць у вобласці і займацца там непасрэдна. Ён у Віцебскую вобласць, а вы - у Берасцейскую. Вы цяпер досыць вольныя, таму арганізоўвайце там жніво. Гэта датычыцца і Зася, гэта тычыцца і Зайца - гэта людзі моцныя, пісьменныя, дасведчаныя - і іншых упаўнаважаных. Усякія адпачынкі, усякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца. Усе павінна быць накіравана на працу ў вёскі", - падкрэсліў правадыр.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках