Муж каралевы Элізабэт II прынц Філіп сыходзіць на пенсію ў 96 гадоў
10- 2.08.2017, 21:35
- 12,401
Астатні працоўны дзень герцага выдарыўся дажджлівым.
Сустрэча з брытанскімі марскімі пяхотнікамі ў сераду стала астатняй публічнай дзеяй, у якой 96-гадовы герцаг Эдынбуржскі ўзяў удзел у якасці афіцыйнага прадстаўніка брытанскай каралеўскай сям'і, піша ВВС.
З таго часу, як ягоная жонка, каралева Элізабэт II, узышла на пасад, прынц Філіп на працягу 65 гадоў суправаджаў яе ў афіцыйных выправах і на імпрэзах, не лічачы незлічоных сустрэч і сходаў, якія герцаг правёў сам, замяняючы сваю жонку.

Першай афіцыйнай «сольнай» дзеяй Філіпа - тады яшчэ не прынца-кансорта, а проста мужа спадчыннай прынцэсы - стала наведванне баксёрскага бою ў Альбэрт-Холе ў 1948 годзе.
Улічваючы, што сам ён таксама з'яўляецца заснавальнікам, куратарам, сябрам апякунскай рады або ганаровым патронам некалькіх дзясяткаў дабрачынных арганізацый, нядзіўна, што за сваю «кар'еру» прынц Філіп узяў удзел агулам у 22 218 афіцыйных акцыях - не лічачы тых выпадкаў, калі ён суправаджаў Элізабэт.
22 219-й і астатняй стала ягоная сустрэча з вайскоўцамі, якія вярнуліся ў сераду з дабрачыннага марафона на цягавітасць Global Challenge. Як генерал-капітан каралеўскіх марскіх пяхотнікаў, герцаг прыняў урачысты парад з гэтай нагоды.
Зрэшты, у Букінгемскім палацы ўдакладнілі: хоць з сённяшняга дня прынц Філіп афіцыйна «выходзіць на пенсію» і для яго больш не будуць планаваць асобных цырымоній, надалей ён па-ранейшаму можа часам суправаджаць сваю жонку на ўсякіх імпрэзах на ўласны выбар.

Працоўны расклад каралевы Элізабэт II па-ранейшаму запоўнены разнастайнымі афіцыйнымі ўрачыстасцямі.
Лэдзі Міра Батэр, якая знала прынца Піліпа яшчэ дзіцем - яны пазнаёміліся, калі яму не было і 10 гадоў, - распавяла, што памятае яго «жыццярадасным і вясёлым хлопчыкам».
«Я ўпэўнена, ён не знікне [з вачэй], хоць нам усім будзе яго вельмі бракаваць», - сказала яна, адказваючы на пытанне аб тым, чым прынц зоймецца на пенсіі.
«Для ўсіх нас ён быў выспачкай стабільнасці, заўсёды ахвочым падтрымаць і прыйсці на дапамогу, і ён заўсёды падтрымліваў каралеву. Нам з ім вельмі, вельмі пашанцавала», - дадала лэдзі Батэр.

Калі ў траўні сёлета палац абвясціў аб хуткім выхадзе герцага на пенсію, прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй выказала яму ад імя ўсіх брытанцаў «самую глыбокую ўдзячнасць і найлепшыя зычэнні».
Кіраўнік апазіцыі Джэрэмі Корбін таксама зычыў прынцу ўсяго найлепшага на «заслужанай пенсіі».
