Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ перамог «Славію»
11- 2.08.2017, 22:03
- 9,955
БАТЭ падолеў чэшскую каманду, але развітаўся з Лігай чэмпіёнаў.
БАТЭ на сваім полі перамог пражскую «Славію» ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага этапу Лігі чэмпіёнаў - 2:1. У суме сустрэч у плэй-оф галоўнага еўракубка прайшлі чэхі.
БАТЭ - Слава - 2:1
БАТЭ: Шчарбіцкі - Бага, Мілунавіч, Булят, Палякоў (М.Валадзько, 46) - А.Валадзько (Гвілія, 76), Драгун, Іваніч - Стасевіч (к), Сігневіч, Гардзяйчук (Туомінэн, 88).
Славія: Лаштуўка - Фрыдрых, Югас, Дэлі, Боржыл - Нгадэ-Нгаджы (Соўчак, 86) - ван Бурэн (Змргал, 61), Ротань, Гушбаўэр, Дані (Швэнта, 70) - Шкода (к).
Галы: 1:0 - Сігневіч (5, пас - Гардзяйчук). 1:1 - Шкода (44). 2:1 - Стасевіч (46).
Барысаўцы працягнуць выступ у еўракубках і згуляюць у кваліфікацыйным этапе плэй-оф Лігі Еўропы.
Лёсаванне плэй-оф адбудзецца 4 жніўня а 13.00 беларускага часу.