3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Беларусі ўжо ствараюцца ўмовы для дэвальвацыі

12
Леанід Заіка: У Беларусі ўжо ствараюцца ўмовы для дэвальвацыі
ЛЕАНІД ЗАІКА

Уладам давядзецца расплачвацца за свае авантурныя пастановы.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка пракаментаваў інфармацыю пра загадкавы графік павышэння заробкаў, які склалі ва ўрадзе.

Згодна з гэтым графікам, да канца года плануецца забяспечыць рост сярэдняга заробку па краіне да ўзроўню 1000 рублёў. Паводле вынікаў чэрвеня, як сказаў Андрэй Кабякоў, адхіленне ад графіка складае 1%.

- Смешныя нейкія пайшлі рэчы, - рэагуе на гэтую інфармацыю суразмоўца «Салідарнасці». - Скажу як прафесійны эканаміст у адрозненне ад авіяканструктараў, інжынераў па водазабеспячэнню і іншых спецыялістаў, якія ёсць ва ўрадзе. У нас увесь ВУП, увесь эканамічны пірог з 2016 года знізіўся на 37%. Усё, што мы вырабляем, упала. Калі пірог стаў меншы, то як кожны можа атрымаць і з'есці больш? Гэта парушэнне эканамічных законаў, падрыў асноў эканомікі. У часы Сталіна за гэта паставілі б да сценкі.

На думку Леаніда Заікі, беларускім уладам таксама давядзецца расплачвацца за гэткія авантурныя пастановы.

- Ужо цяпер мы бачым, што павялічылася грашовая маса - гэта значыць, ствараюцца ўмовы для дэвальвацыі. Ну, добра, калі заробак будзе 1000 рублёў, рыхтуйцеся да даляра па тры рублі. Што, ад гэтага лягчэй камусьці будзе?

Леанід Заіка падкрэслівае, што паводле законаў эканомікі, у выпадку калі ВУП краіны вырас толькі на 1%, заробак можа вырасці не больш чым на 0,7% у даляравым эквіваленце.

- А калі ён быў 320-350 даляраў і стаў 400, то гэта парушэнне эканамічных законаў. Мы павялічваем выдаткі, павышаем кошты на нашы тавары, якія становяцца неканкурэнтнымі. Гэта прамы шлях да таго, што ўсе прадпрыемствы ў нас будуць стратнымі. Мы проста будзем вымушаныя іх потым прадаць расейцам, немцам ці палякам. Хлопцы, навошта вы гэта ўсё робіце? Мабыць урад так хоча сядзець на сваіх пасадах, што гатова прадаць усю беларускую эканоміку, - рэзюмуе Леанід Заіка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках