23 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пенсіянеры вырасцілі бульбіну-гіганта

5
У Гародні пенсіянеры вырасцілі бульбіну-гіганта
ФОТА: HRODNA.LIFE

Сямейная пара ўсё жыццё саджала бульбу, але такую выкапала ўпершыню.

Незвычайную бульбіну выкапалі на сваім агародзе пенсіянеры Кур'яны з Гародні. Яны ўсё жыццё капалі бульбу, але такая ім трапілася ўпершыню, піша hrodna.life.

«Нам 80 гадоў, 75 з іх мы, можна сказаць, саджаем і капаем бульбу. Бульбіна вагой больш за кілаграм трапілася нам упершыню. Цуд нейкі, – кажуць пенсіянеры. – Мы былі здзіўленыя, таму што ўвесь свой ураджай вырошчваем з дапамогай натуральных угнаенняў».

Пенсіянеры яшчэ не прыдумалі, што зробяць з гіганцкай бульбінай, есці ім яе пакуль што шкада.

ФОТА: HRODNA.LIFE

Цікава ведаць

Самую вялікую бульбіну ў свеце вырасціў ліванец Халіль Семхат у горадзе Тыр. Вага склала 11 кг 294 г. Да Халіля ў Кнігу рэкорду Гінэса было занесенае дасягненне фермера з Вялікай Брытаніі Пітара Глайзбрука. Ён вырасціў на сваім надзеле бульбіну вагой 3 кг 730 гр.

ФОТА: HRODNA.LIFE
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках