19 красавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі адзначаюць гадавіну выхаду з СССР і набыцця незалежнасці

3
У Эстоніі адзначаюць гадавіну выхаду з СССР і набыцця незалежнасці
ФОТА: MARTIN DREMLJUGA

Дзень аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці ўваходзіць у лік трох галоўных святаў у годзе.

У Эстоніі ў нядзелю адзначаюць гадавіну аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці.

Як паведамілі interfax.by у Дзяржаўнай канцылярыі, Дзень аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці з'яўляецца адным з трох святаў у годзе, калі сцягі вывешваюцца на ўсіх жылых, справавых будынках, дзяржаўных і муніцыпальных установах.

20 жніўня 1991 года парламент Эстоніі, якая ўваходзіла ў той час у склад Савецкага Саюза, прыняў пастанову "Аб незалежнасці Эстонскай Рэспублікі".

У гонар гэтай даты адбудзецца ўрачысты сход клуба 20 жніўня, куды ўваходзяць дэпутаты парламента, якія прагаласавалі за прыняцце пастановы. 26 гадоў таму, 20 жніўня 1991 г. у 23:03, Вярхоўны Савет Эстонскай Рэспублікі прыняў пастанову 69 галасамі "за".

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд (Kersti Kaljulaid) зладзіць прыём у Ружавым садзе рэзідэнцыі ў Кадрыорге. Пройдзе шэраг тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку Дні сем'яў у Талінскай тэлевежы і ў двары гістарычнага музея ў палацы Маар’ямяэ (Maarjamae), адкрыты канцэрт у Таліне.

Усім ахвотным дазволена падняцца на вежу "Доўгі Герман", дзе знаходзіцца сімвал незалежнасці Эстоніі – дзяржаўны сцяг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках