25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малады беларус пра Украіну: Там рух, а ў нас усё паказное

10
Малады беларус пра Украіну: Там рух, а ў нас усё паказное

Чыноўнікі, што паўсюль соваюць свае насы, проста «дасталі» беларускую моладзь.

Чытач «Першага Рэгіёну» Зміцер пасля чытання артыкула пра забарону дыскатэкі KOKOSSOVO 2017 напісаў на адрас рэдакцыі ліст:

«Усё спазнаецца ў параўнанні. Рэч у тым, што літаральна два тыдні таму мне давялося быць на адным з мерапрыемстваў ва Украіне. Зусім недалёка ад мяжы ў Роўненскай вобласці ёсць цудоўныя Шацкія азёры. Дык вось, кожныя выходныя там нешта адбываецца. Прычым ніхто з чыноўнікаў, наколькі я разумею, не мае цалкам да гэтага ніякага дачынення. Я пагаварыў з адным з ды-джэяў, ён распавёў, што хлопцы самі арганізуюцца. Так, напрыклад, пастанавілі правесці гонкі на квадрацыклах. Ніхто не замінае ў гэтым, чыноўнікі не могуць забараніць. Даюць інфармацыю ў сацсетках пра тое, што будзе мерапрыемства, і запрашаюць усіх ахвотных. Звычайна на такія заклікі адгукаецца даволі вялікая колькасць людзей.

Самі ды-джэі прыязджаюць нават без запрашэння. Звычайна некалькі чалавек кааперыруюцца і нехта прывозіць сваю тэхніку, апаратуру, хтосьці сцэну, нехта яшчэ нешта. Разам потым усе працуюць. Што самае цікавае, ды-джэі зарабляюць на такіх мерапрыемствах. Пасля заканчэння акцыі гандляры скідаюцца грашыма і частку аддаюць хлапцам, бо і яны ўдзельнічаюць у тым, каб быў гандаль».

У цэлым, Зміцер кажа, цяпер правядзенне якіх-небудзь мерапрыемстваў ва Украіне вельмі моцна адрозніваецца ад Беларусі:

«Там рух. У нас жа ўсё паказное, млявае і робіцца неяк незразумела. А вось у іх відаць, што ўсё развіваецца знізу. Паглядзіш, людзям не замінаюць зарабляць грошы, не перашкаджаюць адпачываць, не пастанаўляюць за іх, што і як трэба рабіць. У нас складаней з гэтым. Цяпер лета, выходныя дні, чаму нельга сабрацца моладзі і адпачыць? Чаму такія пытанні залежаць ад жадання чыноўнікаў, а не ад ініцыятыўных людзей? На жаль, гэта датычыцца вельмі многіх аспектаў у нашай краіне».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках