24 красавiка 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA назвалі незвычайныя ўласцівасці гіганцкага астэроіда, што набліжаецца да Зямлі

7
У NASA назвалі незвычайныя ўласцівасці гіганцкага астэроіда, што набліжаецца да Зямлі
ФОТА: FOTOLIA / AND INC

Найбуйнейшы за ўсю гісторыю назіранняў астэроід 3122 Florence валодае ўнікальнымі характарыстыкамі.

Найбуйнейшы за ўсю гісторыю назіранняў NASA астэроід 3122 Florence, які наблізіцца да Зямлі на пачатку верасня, не небяспечны для нашай планеты, аднак валодае незвычайнымі характарыстыкамі, распавялі ў амерыканскім касмічным агенцтве, паведамляе ria.ru.

Раней NASA апублікавала відэа, на якім паказаная траекторыя палёту нябеснага цела.

Florence быў знойдзены астраномам Шэлці Басам у аўстралійскай абсерваторыі Сайдынг Спрынг, гаворыцца ў прэс-рэлізе NASA. Сваё імя ён атрымаў у гонар англічанкі Флорэнс Найтынгейл, якая стала адной з першых сясцёр міласэрнасці і праславілася ў гады Крымскай вайны.

Florence, як сцвярджаюць у агенцтве, унікальны тым, што ні адно нябеснае цела падобнага дыяметра (4,4 кіламетра) раней не пралятала на такой малой адлегласці ад Зямлі. У NASA падкрэслілі, што малыя аб'екты рэгулярна наведваюць калязямную прастору, пры гэтым буйныя, як правіла, праходзяць удалечыні ад нашай планеты. Аб'ект 3122, такім чынам, з'яўляецца выключэннем.

Цяпер астэроід знаходзіцца на адлегласці 7 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі, што прыкладна ў 18 разоў больш за адлегласць ад нашай планеты да Месяца.

Чакаецца, што наступны раз ён наблізіцца да Зямлі не раней за 2500 год. Астраномы мяркуюць, што другі візіт Florence таксама не прынясе шкоды.

Найбольшай бачнасці ў начным небе касмічны аб'ект дасягне ў канцы жніўня. Яго можна будзе назіраць у сузор'ях Паўднёвая Рыба, Вадаліў, Казярог і Дэльфін. Пры гэтым у NASA папярэдзілі, што ўбачыць Florence без адмысловай апаратуры будзе вельмі складана.

Дакладныя характарыстыкі нябеснага цела 3122 астраномы спадзяюцца атрымаць у пачатку верасня, калі найбуйнейшыя сусветныя абсерваторыі будуць сачыць за траекторыяй ягонага палёту. Плануецца зрабіць некалькі тысячаў здымкаў Florence і аб'ектаў на ягонай паверхні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках