28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паказала адзін з самых нізкіх індэксаў прамысловай вытворчасці ў СНД

7
Беларусь паказала адзін з самых нізкіх індэксаў прамысловай вытворчасці ў СНД
Фота: shutterstock

Ніжэйшым індэкс быў толькі ў Казахстана.

Пра гэта сведчыць статыстычны зборнік «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь, 2017», падрыхтаваны Белстатам, піша Thinktanks.by.

Згодна з апублікаванай у ім інфармацыі, індэкс прамысловай вытворчасці ў Беларусі і Азербайджане (у супастаўных цэнах; у працэнтах да папярэдняга года) складаў 99,6%. Ніжэй індэкс быў толькі ў Казахстана ён складаў - 98,9%.

У той жа час у Малдовы гэты індэкс складаў 100,9%, у Расеі - 101,1%, ва Украіны - 102,4%.

Лідарам у росце індэкса ў СНД аказаўся Таджыкістан з паказчыкам 116%.

Нагадаем, што індэкс прамысловай вытворчасці - гэта паказчык дынамікі аб'ёму прамысловай вытворчасці, яго ўздыму або спаду, які вызначаецца ў выглядзе стасункаў бягучага аб'ёму вытворчасці ў грашовым выразе да аб'ёму прамысловай вытворчасці ў папярэднім або іншым базісным годзе. На рост гэтага індэкса можа ўплываць рост інфляцыі, калі прадукцыі будзе выпускацца столькі ж або менш, а кошты расці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках