29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі распрацоўшчык відэагульняў стварыў віртуальны тур па Чарнобылі

1
Польскі распрацоўшчык відэагульняў стварыў віртуальны тур па Чарнобылі

У рамках прагулкі можна паглядзець некалькі фатаграфій і ролікаў, а таксама наведаць школу і бальніцу ў Прыпяці.

Польская кампанія-распрацоўшчык відэагульняў The Farm 51 анансавала выхад віртуальнай экскурсіі па Чарнобыльскай зоне, якую можна будзе здзейсніць дзякуючы шлему PlayStation VR. Адбудзецца гэта ўжо ў найбліжэйшай будучыні. Да гэтага яна ўжо была даступная ўладальнікам шлемаў віртуальнай рэальнасці Samsung Gear VR, HTC Vive і Oculus Rift, піша delo.ua.

Chernobyl VR Project - гэта інтэрактыўнае падарожжа па зоне адчужэння, якое будзе даступнае на сайце. У рамках прагулкі можна будзе паглядзець некалькі фільмаў, фатаграфій і ролікаў, а таксама наведаць некаторыя будынкі і лакацыі, сярод якіх сама станцыя, парк атракцыёнаў, школа і бальніца ў Прыпяці.

Распрацоўшчыкі адзначылі, што зона адчужэння - гэта мноства закінутых будынкаў і гісторый.

«Вы можаце назіраць за аб'ектамі, якія планавалі пакінуць усяго на некалькі дзён. Праз 30 гадоў здаецца, быццам час тут замер і ўсё так і засталося некранутым», - сказана ў паведамленні. Здымкі для праекта каманда праводзіла летась.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках