16 красавiка 2024, aўторак, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Келіх віна перад сном падаўжае жыццё

20
Навукоўцы: Келіх віна перад сном падаўжае жыццё

Умеранае ўжыванне віна паляпшае працу крывяноснай сістэмы.

Навукоўцы ЗША правялі даследаванне, якое паказала, што выпітае перад сном віно ратуе чалавека ад шэрагу захворванняў, тым самым падаўжаючы жыццё. Да такой высновы экспэрты прыйшлі пасля назірання за групай добраахвотнікаў, піша actualnews.org.

Падчас экспэрыменту людзі былі падзеленыя на тры групы: тыя што слаба п'юць, у меру ўжываюць віно, маюць моцную прыхільнасць да гэтага напою. На працягу доўгага часу навуковыя супрацоўнікі назіралі за добраахвотнікамі.

У выніку навукоўцы паведамілі, што рызыка ранняй смерці ў людзей, якія выпіваюць больш за 14 порцый віна на тыдзень (група якая моцна п'е), нашмат павялічаная, чым у добраахвотнікаў, якія ў меру ўжываюць напой.

У паддоследных, якія пілі менш 3 порцый на тыдзень (група, што слаба п'е), назіралася паляпшэнне працы крывяноснай сістэмы. Экспэрты прыйшлі да меркавання, што ў гэтых людзей на 25% знізілася рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках