25 красавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкер зняў на відэа «скачок» з абрыву

9
Байкер зняў на відэа «скачок» з абрыву

Падчас падзення хуткасць матацыкла складала блізу 60 кіламетраў у гадзіну.

У Сеціве было апублікаванае відэа з матацыклістам, які сарваўся з абрыву, не ўпісаўшыся ў паварот на горным серпантыне. Ён абрынуўся разам з матацыклам і цудам застаўся жывы, паведамляе Inside Edition.

Сваё падзенне ён зняў на камеру GoPro. Відэа было апублікаванае на YouTube-канале выдання.

Відэа падзення байкера з абрыву:

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў амерыканскім горадзе Калабасас у Каліфорніі. Пасля падзення мужчына паўтары хвіліны не падаваў прыкмет жыцця.

Падчас падзення хуткасць матацыкла складала блізу 60 кіламетраў у гадзіну. Пасля таго, як байкер сарваўся, ён і яго транспартны сродак прызямліліся ў 75 метрах адзін ад аднаго.

Прыйшоўшы ў сябе, ён пачаў клікаць на дапамогу, аднак беспаспяхова. У выніку, з множнымі раненнямі, ён быў вымушаны самастойна падымацца па дарозе, дзе быў знойдзены адным з кіроўцаў, што выклікаў медыкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках