29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растове-на-Доне гараць некалькі кварталаў

14
У Растове-на-Доне гараць некалькі кварталаў

У расейскім горадзе пачаўся маштабны пажар.

СМІ паведамляюць аб падпаленых у Растове-на-Доне некалькіх кварталах.

Паводле звестак МНС, плошча пажару ў прыватным сектары на беразе Дона складае блізу 5 тысяч кв. м. На сайце мэрыі горада паведамляецца, што ад мясцовых жыхароў паступіла 19 «заявак аб пажары», піша rbc.ru.

Пажар у прыватным сектары Растова-на-Доне, першыя паведамленні аб якім паступілі пажарным у панядзелак пасля поўдня, ахапілі ўжо некалькі кварталаў горада, паведамляе інфармагенцтва «Дон24.ru».

Паводле звестак управы МНС Растоўскай вобласці, агульная плошча пажару складае ўжо блізу 5 тыс. кв. метраў, пажару прысвоены чацвёрты ўзровень небяспекі, полымя пагражае перакінуцца на суседнія дамы.

Паводле звестак мэрыі Растова-на-Доне, ад грамадзян паступіла ўжо 19 заявак аб пажары, у горадзе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Відавочцы кажуць аб выбухах у агні газавых балонаў, паводле звестак адміністрацыі Растоўскай вобласці Па дапамогу да медыкаў звярнуліся дзевяць чалавек, двое з апёкамі былі шпіталізаваныя.

На месца пажару прыбыў губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў, са слоў якога цяпер арганізаваны і працуе аператыўны штаб для ліквідацыі наступстваў узгарання.

«Цяпер праводзіцца эвакуацыя жыхароў са шматпавярховых дамоў, размешчаных на вуліцы Ніжагародскай, у непасрэднай блізкасці ад агменю. Ужо эвакуяваныя больш за 560 чалавек. Рыхтуюцца месцы часовага размяшчэння эвакуяваных у Пралетарскім раёне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы адміністрацыі вобласці.

«Гэта ўжо другі буйны пажар у гэтым раёне. Цэнтр горада, прыватны сектар. Некалькі гадоў таму буйны бізнэс там пачаў выкупляць пляцоўкі пад забудову, частка людзей з'ехалі, іншых не задаволіў кошт, потым крызіс здарыўся. Цяпер да іх зноў сталі заходзіць перакупшчыкі, адкрыта пагражалі спаліць [дамы]. На пазамінулым тыдні згарэла 5 дамоў. Цяпер гараць яшчэ пяць, але гэта вельмі прыблізная інфармацыя, да месца не падысці - усё ачэплена. Дым распаўзаецца ва ўсім горадзе, пажар бачны за некалькі кіламетраў з левага берага Дона», - распавяла РБК галоўная рэдактарка «Дзелавога квартала - Растова-на-Доне» Алена Раманава.

Раней у панядзелак управа МНС папярэджвала пра тое, што ў рэгіёне захоўваецца надзвычайная пажаранебяспека 5-га класа і заклікала мясцовых жыхароў быць як мага больш уважлівымі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках