25 красавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сонечнае зацьменне сёння: як назіраць нябесную з'яву з Беларусі

2
Сонечнае зацьменне сёння: як назіраць нябесную з'яву з Беларусі

Спосабы прасачыць за цікавай астранамічнай з'явай праз інтэрнэт.

Увечары 21 жніўня блізу 500 тысяч жыхароў Паўночнай Амерыкі змогуць убачыць поўнае сонечнае зацьменне. З Беларусі астранамічную з'яву непасрэдна назіраць не атрымаецца. Tut.by сабраў спосабы прасачыць за цікавай астранамічнай з'явай праз інтэрнэт.

Расклад зацьмення 21 жніўня (час менскі):

Пачатак частковага зацьмення - 18.46

Пачатак поўнага зацьмення - 19.48

Максімум - 21.26

Заканчэнне поўнага зацьмення - 23.01

Заканчэнне частковага зацьмення - 00.04

Сайт НАСА

Амерыканскае касмічнае агенцтва правядзе адну з самых цікавых трансляцый з 12 наземных пунктаў. Для яе задзейнічаюць касмічныя апараты, самалёты і 57 спецыяльных паветраных шароў, каб паказаць астранамічную з'яву з усіх ракурсаў.

Пачатак: 19.00 паводле менскага часу.

Спасылкі: Facebook, Ustream, YouTube

Праект Slooh

Супольнасць аматараў астранамічных назіранняў правядзе онлайн-трансляцыю з мястэчка Станлі ў штаце Айдаха.

Пачатак: а 18.30 паводле менскага часу.

CNN

Амерыканскі тэлеканал CNN плануе правесці жывую трансляцыю ў фармаце 360-градуснага відэа. Гледачам абяцаюць жывыя ўключэнні з «найлепшых назіральных пляцовак» у сямі розных пунктах ЗША. Глядзець можна і праз інтэрнэт.

Пачатак: 20.00 паводле менскага часу.

Twitter

Папулярная сацсетка будзе весці жывую трансляцыю супольна з амерыканскім тэлеканалам The Weather Channel. У эфір будуць выходзіць вядоўцы прагнозаў надвор'я, размешчаныя па ходу руху цені. У трансляцыі абяцаюць выкарыстаць тэхналогіі дапоўненай і змешанай рэальнасці.

Пачатак трансляцыі: 19.00 паводле менскага часу.

Нагадаем, поўнае сонечнае зацьменне адбываецца ў момант, калі Месяц трапляе паміж Зямлёй і Сонцам. Сонца прыкладна ў 400 разоў большае за Месяц у дыяметры, а Месяц прыкладна ў 400 разоў бліжэйшы да Зямлі. Таму для зямлян у момант зацьмення два нябесныя целы выглядаюць прыкладна роўнымі ў памеры.

Зацьменне гэтага года называюць амерыканскім, бо лепш за ўсё яго будзе відаць з ЗША. У 12 штатах можна будзе назіраць поўнае зацьменне, у астатніх цень Месяца часткова закрые сонечны дыск. Таксама частковае зацьменне змогуць убачыць жыхары Канады, Мексікі і далёкаўсходніх гарадоў Расеі.

Цень Месяца пройдзе па Зямлі з хуткасцю, вышэйшай за хуткасць гуку, сумарная працягласць зацьмення складзе блізу 100 хвілін. Для большасці месцаў назірання зацьменне будзе доўжыцца блізу дзвюх хвілін. Шырыня цені на Зямлі складзе 115 кіламетраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках