25 красавiка 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнда жылля ў Менску ўжо таннейшая, чым у 2005-м

11
Арэнда жылля ў Менску ўжо таннейшая, чым у 2005-м

Кошт доўгатэрміновай арэнды кватэр у Менску апусціўся да ўзроўню 12 гадовай даўніны.

Такімі нізкімі цэны апошнім разам былі толькі ўлетку 2005 года, піша myfin.by.

- З надыходам стабільнага для рынку нерухомасці 2017-га арэндадаўцы спадзяваліся на тое, што стаўкі арэнды перастануць зніжацца, - кажа Юлія Іванова, намесніца начальніка аддзела арэнды жылля агенцтва нерухомасці «Твая Сталіца».

Аднак іх чаканні не апраўдаліся: за першае паўгоддзе кошт арэнды кватэр у Менску прасеў яшчэ на 7%: цяпер 180 даляраў у месяц уладальнікі кватэр просяць за аднапакаёвую, 220 даляраў - за двухпакаёвую і 250 - за трохпакаёвую кватэру.

Са слоў экспэрта, апошні раз такі ўзровень коштаў адзначаўся ў 2005-м.

- Цяпер мінімальны кошт кватэр знаходзіцца на ўзроўні 150 даляраў у месяц - для аднапакаёвых, 190 - для двухпакаёвых і 210 - для трохпакаёвых кватэр. Але трэба разумець, што за гэтыя сумы можна разлічваць, у лепшым выпадку, толькі на пустую кватэру, якая патрабуе правядзення тэрміновага касметычнага рамонту, - адзначае Іванова.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца аднапакаёвыя кватэры - на іх долю прыпадае больш за палову ўсіх запытаў ад арандатараў. Двух-і трохпакаёвыя запатрабаваныя значна менш - іх доля ў попыце 30% і 20% адпаведна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках