19 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Раманенка: Ведаючы імперскія амбіцыі Пуціна, Украіна павінна рыхтавацца да вучэнняў «Захад-2017»

3
Ігар Раманенка: Ведаючы імперскія амбіцыі Пуціна, Украіна павінна рыхтавацца да вучэнняў «Захад-2017»
ІГАР РАМАНЕНКА
ФОТА: ANTIKOR.COM.UA

РФ фармуе ўдарную групоўку для наступу і правядзення шырокамаштабных вайсковых дзеянняў.

Вучэнні «Захад-2017» цяпер знаходзяцца ў стадыі разгортвання і падрыхтоўкі. У Беларусь з Расейскай Федэрацыі ўжо завезеныя не толькі пункты кіравання, камандныя пункты, але і ўзбраенне для вучэнняў.

Пра гэта zik.ua распавёў украінскі генерал-лейтэнант запасу Ігар Раманенка.

Як паведамлялася, сёння расейскія войскі пачалі прыбываць у Беларусь для ўдзелу ў вучэннях «Захад-2017». Правядзенне ж саміх вучэнняў запланавана на 21-25 жніўня, гэта значыць адначасова са святкаваннем Дня Незалежнасці Украіны.

«Мы спадзяваемся, што самае цяжкае ўжо ззаду, але ведаючы Пуціна, як кіраўніка РФ, дзяржавы-агрэсара, то з яго імперскімі амбіцыямі да любой канцэнтрацыі войскаў РФ мы павінны ставіцца вельмі адказна і рыхтавацца са свайго боку», - адзначыў госць студыі.

Генерал-лейтэнант запасу заўважыў, што вучэнні «Захад-2017» цяпер знаходзяцца ў стадыі разгортвання і падрыхтоўкі.

«У Беларусь ужо завезены не толькі пункты кіравання, камандныя пункты, але і ўзбраенне для вучэнняў Расейскай Федэрацыі», - акцэнтаваў Ігар Раманенка.

З ягоных слоў, Расея праводзіць такія вучэнні штогод. Ігар Раманенка кажа, што ў такіх вучэннях, як «Захад-2017» павінны браць удзел не больш, чым 13 000 вайскоўцаў.

«Як правіла, праводзіцца раптоўная праверка такіх вучэнняў. Гісторыя такіх праверак вядомая, пад выглядам яе фарміруецца ўдарная групоўка. Так яны зрабілі ў 2014 годзе, калі анэксавалі Крым. Праводзілі яны і летась «Каўказ-2016», дзе анансавалі прысутнасць 12000 вайскоўцаў, але на самой справе сфармавалі групоўкі з 100 000 вайскоўцаў. Таму на мой погляд тут вырашаецца два пытанні. Па-першае, фармуецца ўдарная групоўка для наступу і правядзенне шырокамаштабных вайсковых дзеянняў, а па-другое, для вайсковага ціску стратэгічнага ўзроўню, у першую чаргу на кіраўніцтва Украіны і ў цэлым на NATO і ЗША», - дадаў генерал-лейтэнант запасу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках