25 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статут ВКЛ 1588 года прэзентуюць на выставе ў Менску

4
Статут ВКЛ 1588 года прэзентуюць на выставе ў Менску

Выстава адкрыецца 1 верасня.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года будзе экспанавацца на выставе «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукаваныя кнігі», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і пяцігоддзю вяртання аднаго з асобнікаў знакамітага Статута ВКЛ, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамляе БелТА.

У гасцей выставы, якая адкрыецца 1 верасня, з'явіцца магчымасць убачыць вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый - Статут ВКЛ 1588 года. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў у Вільні. Тысячы статутаў, якімі карысталіся продкі беларусаў, былі страчаны, але ў 2012 годзе дзякуючы ахвяраванням адзін з асобнікаў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму вядомага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнацтва на Беларусі.

Адкрыццём для гасцей стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансысторскай друкарні XVIII стагоддзя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню, а таксама паменшаная копія друкаванага станка, які існаваў у часы Скарыны, зробленая вучнем менскай гімназіі Маркам Кадэневым.

Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукаваныя кнігі» дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Горадні, Магілёва, Вільні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках