25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі месца, дзе стаяў родны дом Марыі Качыньскай

2
У Беларусі знайшлі месца, дзе стаяў родны дом Марыі Качыньскай
Марыя Качыньская

Марыя Качыньская нарадзілася ў вёсцы Махава.

Паблізу беларускага мястэчка Нарач дырэктар Польскага інстытута ў Менску разам з беларускімі калегамі знайшлі месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзілася першая лэдзі Польшчы, светлай памяці Марыя КачыньскаяЛеха Качыньскага.

Марыя Качыньская нарадзілася ў вёсцы Махава. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытута ў Менску Матэуш Адамскі, паведамляе Беларуская служба «Польскага радыё».

У гэтым пытанні дапамог беларускі журналіст, які працуе цяпер у Польшчы для газеты «Rzeczpospolita», Руслан Шошын. Ён сам родам з Мядзела. І ён падказаў, што там ёсць людзі, якія могуць дапамагчы знайсці дом лесніка Мацкевіча.

«Дзякуючы Руслану Шошыну я звязаўся з мясцовымі краязнаўцамі і ў выніку некалькіх паездак мы знайшлі гэта месца ў лесе», - распавёў Матэуш Адамскі.

Застаўся толькі фундамент

«Дома няма. Мы шукалі дом лесніка, пабудаваны да Другой сусветнай вайны непадалёк ад дарогі Кабыльнік-Мядзел. Цяпер там стаіць ветлякарня. У пэўным радыусе ад гэтага месца мы змаглі знайсці рэшткі таго, што засталося ад дому Мацкевічаў - склеп, падмурак і часткова прыступкі да галоўнага ўваходу ў дом»

Усталёўваць памятны знак не плануюць

«Гэта месца цяпер даволі дзікае, сярод лесу, таму я не бачу такой магчымасці, каб усталёўваць нейкі памятны знак або шыльду. Мы ўпэўненыя, што лепш ўсталяваць памятную дошку ў царкве ў Кабыльніку, сёння гэта Нарач, дзе была хрышчоная Марыя Мацкевіч-Качыньская. Гэта годнае месца, каб увекавечыць памяць жонкі прэзідэнта Леха Качыньскага».

Вызначыць, дзе знаходзіўся дом лесніка Мацкевіча ў Махава, дапамагаў прадпрымальнік Зміцер Вінаградаў, польскія картографы і святар з польскага Сопата.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках