20 красавiка 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтральны вакзал у Варшаве эвакуявалі праз пагрозу выбуху

Цэнтральны вакзал у Варшаве эвакуявалі праз пагрозу выбуху

На вакзале Варшава-Цэнтральная быў знойдзены падазроны пакет.

21 жніўня прыблізна а 17.00 паводле мясцовага часу Пажарная служба польскай сталіцы атрымала сігнал аб падазроным пакеце, што знаходзіцца на тэрыторыі Цэнтральнага вакзала ў Варшаве, паведамляе «Радыё Польшча».

У сувязі з гэтым пасажыры, і ўсе, хто знаходзіўся на вакзале, былі эвакуяваныя.

Пра гэта паведаміў Лукаш Пласкоцыньскі з прэс-службы Галоўнай камендатуры Пажарнай службы сталічнага горада Варшавы.

«Праз пагрозы выбуху вакзал Варшава-Цэнтральная зачынілі, а пасажыраў эвакуявалі. Ёсць падазрэнне, што ў пакеце знаходзіцца выбуховае прыстасаванне», - растлумачыў Лукаш Пласкоцынскі. На месцы працуюць піратэхнікі.

Перакрыты таксама рух па найбліжэйшых ад вакзала вуліцах. Рух рэгулюе паліцыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках