25 красавiка 2024, Чацвер, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйв Льюіс: Думаю, што я застаюся на чале нацыянальнай каманды Беларусі

Дэйв Льюіс: Думаю, што я застаюся на чале нацыянальнай каманды Беларусі
Дэйв Льюіс
ФОТА: KP.BY

Фармат супрацоўніцтва галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі з ФХБ трохі зменіцца.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Дэйв Льюіс распавёў «Прессболу», што ён застаецца на чале нацыянальнай каманды.

- Пасля завяршэння травеньскага першынства дапускалі думку, што ў ФХРБ узнікне жаданне датэрмінова завяршыць з вамі супрацоўніцтва?

- Трэнераў наймаюць, каб іх звальняць... Мая пазіцыя не змянілася з першага дня прыходу ў каманду - я не раз казаў федэрацыі, што хацеў бы дапрацаваць кантракт да канца.

- Застаецеся ўжо дакладна?

- Пасля размовы з кіраўніцтвам федэрацыі мяркую, што так. Хоць мы абмяркоўвалі не непасрэдна кантракт, а планы на будучыню. Гаворка ішла пра маё бачанне, пра іх погляды і пра тое, як гэта ўсё спалучаць для выгоды беларускага хакея. Фармат нашага супрацоўніцтва трохі зменіцца, але я рады, што і ў гэтым пытанні мы знайшлі паразуменне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках